Прэс-рэліз

Новы Амбасадар Яе Вялiкасцi ў Беларусi

Сп. Фіёна Гіб прызначана Амбасадарам Яе Вялiкасцi ў Беларусi

Гэта было апублікавана пад2015 to 2016 Cameron Conservative government
Fionna Gibb

Fionna Gibb

Сп. Фіёна Гіб была прызначана Амбасадарам Яе Вялiкасцi ў Рэспубліцы Беларусь у якасці пераемніка сп. Бруса Джэймса Бакнела, які будзе пераведзены на іншую пасаду Дыпламатычнай Службы. Сп. Гіб прыступіць да сваіх новых абавязкаў у студзені 2016 г.

Сп. Гіб пачала працаваць ў МЗС Вялікабрытаніі ў 1990 г. і займала пасады ў Лондане і за мяжой. Яна працавала ў Берліне, Кіеве, Магадзішу, Басры - дзе была намеснікам генеральнага консула ў 2008-2009 гг. - і ў Сане, дзе была намеснікам кіраўніка місіі. Яе найбольш нядаўняе прызначэнне было ў Лондане ў якасці намесніка кіраўніка Дэпартамента па кіраванню праектамі, якая ахоплівае шырокае кола пытанняў ў галіне палітыкі, бяспекі і культуры.

Каментуючы свае прызначэнне Амбасадарам Яе Вялікасці ў Рэспубліцы Беларусь, сп. Гіб сказала:

Для мяне вялікі гонар быць прызначанай Амбасадарам Яе Вялікасці ў Беларусі. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці пасупрацоўнічаць па шэрагу пытанняў з беларускім урадам і з няўрадавымі арганізацыямі. У тым ліку я спадзяюся далучыцца да вырашэння праблем, з якімі мы ўсе сутыкаемся ў нашым імкненні да дабрабыту, бяспекі і забяспечання правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.

CURRICULUM VITAE

Поўнае імя: Фіёна Гіб
студзень 2016 바카라 사이트 цяперашні час Амбасадар Яе Вялікасці ў Рэспубліцы Беларусь
2012 바카라 사이트 цяперашні час МЗС Вялікабрытаніі, Намеснік кіраўніка Дэпартамента па кіраванню праектамі
2012 Прадстаўніцтва ў Самалі, Намеснік кіраўніка місіі
2010 바카라 사이트 2012 Сана, Намеснік кіраўніка місіі
2008 바카라 사이트 2009 Басра, Намеснік генеральнага консула
2005 바카라 사이트 2008 МЗС Вялікабрытаніі, Кіраўнік аддзелу, Дэпартамент па барацьбе з тэрарызмам
2003 바카라 사이트 2005 МЗС Вялікабрытаніі, Кіраўнік аддзелу, Дэпартамент па нераспаўсюджванні зброі
2001 바카라 사이트 2003 МЗС Вялікабрытаніі, Кіраўнік аддзелу, Дэпартамент экалагічнай палітыкі
1999 바카라 사이트 2001 МЗС Вялікабрытаніі, Памочнік міністра, Офіс міністра замежных спраў
1995 바카라 사이트 1998 Кіеў, Кіраўнік аддзелу
1992 바카라 사이트 1995 Берлін, Віцэ-консул
1990 바카라 사이트 1992 супрацоўнік МЗС Вялікабрытаніі
1990 Пачала працу ў МЗС Вялікабрытаніі

Media enquiries

For journalists

UK and Belarus

Усе апошнія навіны можна знайсці на старонцы МЗС на сайце gov.uk:

Сачыце праз Твітэр за навінамі МЗС і за парадамі наконт падарожжаў

Updates to this page

Апублікавана 2 Ліпень 2015
Апошняе абнаўленне 25 Студзень 2016 show all updates
  1. CV update

  2. First published.